forum.esmasoft.com
Свежие сообщения
 
 FAQFAQ  ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

"Транвай на Коласа справіўся!" © - 2017
общественный транспорт городов Беларуси
На страницу 1, 2, 3 ... 10, 11, 12  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов forum.esmasoft.com -> Белорусский транспорт
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Koridorow
генератор трафика


 bytrans

Зарегистрирован: 30.01.2013
Сообщения: 7384
Откуда: Сельгаспасёлак

СообщениеДобавлено: 02 Янв 2017 18:39    Заголовок сообщения: "Транвай на Коласа справіўся!" © - 2017 Ответить с цитатой

Паважанае спадарства!
Працягваем наш марафон датычна самага надзейнага транспарту.
Сюды пішам інфармацыю па часе, месцы і прычыне спынення транвайнага руху па вуліцы Якуба Коласа ў Мінску.
Кожны збой рэгіструецца ў шапцы.
Курсівам выдзелены прастоі, якія сталі актуальнымі пасля зносу РК "Валгаградская".
Крыху гісторыі.
Пра тое, як транвай на Коласа справіўся ў 2016 годзе 108 разоў, вы можаце азнаёміцца тут.
http://forum.esmasoft.com/viewtopic.php?t=8164
Ніжэй - статыстыка за 2015 год (91 раз).
http://forum.esmasoft.com/viewtopic.php?t=7973

студзень 2017
1. 02.01. ДТЗ з л/а на Хмяльніцкага. Прастой каля 40 хвілін у дождж з мокрым снегам пры тэмпературы 0.
2. 09.01. ДТЗ на Хмяльніцкага. Прастой каля 45 хвілін у мінус 14.
3. 12.01. ДТЗ. Прастой каля паўгадзіны.
4. 16.01. ДТЗ з л/а на Коласа,53. Прастой каля 45 хвілін.
5. 18.01. Адсутнасць электрычнасці ў КС 8:48-9:29. Прастой 45 хвілін.
6. 20.01. ДТЗ на Хмяльніцкага. Прастой 20 хвілін.
7. 22.01. ДТЗ на Дарашэвіча. Прастой паўгадзіны.
8. 30.01. Прычына невядомая. Прастой хвілін 10-15. Мінсктранс пра прастой не паведаміў.

сумарна 8

люты 2017
9\1. 02.02. Проста справіўся ў вячэрні пік. Прастой каля 20 хвілін.
10\2. 03.02. ДТЗ. Прастой каля паўгадзіны.
11\3. 09.02. ДТЗ на пл. Коласа. Прастой каля паўгадзіны ў вячэрні пік у мінус 12.
12\4. 10.02. Нешта на Дарашэвіча. Прастой 10 хвілін.
13\5. 10.02. ДТЗ 034 з л\а на пл. Коласа. Мінсктранс праігнараваў.
14\6. 25.02. ДТЗ на Казлова. 903 выведзены, 906 - не. Прастой 20 хвілін.
15\7. 27.02. Справіўся на Бялінскага ў ранішні пік. Прастой 20 хвілін.
16\8. 27.02. Збой нявысветленай прыроды ў вячэрнюю гадзіну пік. Прастой мінімум 20 хвілін.

сумарна 8

сакавік 2017
17\1. 04.03. ДТЗ на скрыжаванні Лагойка-Каліноўскага. Прастой каля 30 хвілін.
18\2. 07.03. ДТЗ з л\а за прп. Бялінскага ў бок метро ў ранішні пік і вельмі моцную залеву. Прастой 35 хвілін.
19\3. 09.03. ДТЗ у вячэрні пік на Валгаградскай. Прастой 15 хвілін.
20\4. 10.03. ДТЗ у ранішні пік. Прастой 20 хвілін у моцны дождж.
21\5. 10.03. ДТЗ на Чырвонай. Прастой паўгадзіны.
22\6. 15.03. ДТЗ на пл. Якуба Коласа. Прастой каля паўгадзіны.
23\7. 16.03. ДТЗ на Кальцова. Прастой 1 гадзіну 20 хвілін.
24\8. 18.03. Справіўся на Севастопальскай. Прастой заяўлены ў 10 хвілін, але праз паўгадзіны на Бялінскага ішла калона транваяў у бок метро.
25\9. 19.03. ДТЗ на Электроніцы. Прастой каля 40 хвілін.
26\10. 21.03. ДТЗ. Прастой 20 хвілін.
27\11. 23.03. Справіўся на Валгаградскай. Прастой каля 40 хвілін.
28\12. 24.03. ДТЗ у вячэрні пік. Прастой каля 20 хвілін.
29\13. 29.03. Збіты пасажыр транвая на Калініна дзякуючы геніяльнай рэканструкцыі транвайных пуцей 2008 года.

сумарна 13. З іх збояў на Лагойцы 6, збіты 1 пасажыр
красавік 2017
30\1. 07.04. Зноў збіты пасажыр транвая на Калініна. Мінсктранс адмоўчваецца.
31\2. 10.04. ДТЗ у вячэрні пік. Прастой 25 хвілін.
32\3. 12.04. ДТЗ на Калініна\Някрасава. Прастой 20 хвілін.
33\4. 26.04. ДТЗ у р-не БНТУ. Прастой 25 хвілін.
34\5. 28.04. ДТЗ на Чырвонай. Прастой 25 хвілін.

сумарна 5. Збіты 1 пасажыр.

май 2017
35\1. 02.05. ДТЗ ля БНТУ. Прастой 20 хвілін.
36\2. 06.05. ДТЗ на Сурганава ў ранішні пік. Прастой 15 хвілін.
37\3. 10.05. Справіўся на Бялінскага. Прастой паўгадзіны.
38\4. 11.05. Справіўся ля БНТУ. Прастой 25 хвілін.
39\5. 17.05. ДТЗ на Чырвонай. Па стане на 15.40 (праезд Тм5 з Возера) ззаду стаяла каля 5 вагонаў. Мінсктранс ігнаруе.
40\6. 27.05. ДТЗ на пл. Якуба Коласа. Прастой паўгадзіны.

сумарна 6.

чэрвень 2017
41\1. 02.06. ДТЗ на Валгаградскай. Прастой 20 хвілін.
42\2. 02.06. ДТЗ на Дарашэвіча. Прастой 20 хвілін.
43\3. 08.06. ДТЗ. Прастой 20 хвілін.
44\4. 14.06. ДТЗ на Бялінскага у ранішні пік пры дажджы, моцным ветры і +12. Прастой па часе невядомы.
45\5. 14.06. Сканала вядро 101 на Севастопальскай у самы вячэрні пік. Прастой каля 30 хвілін.
46\6. 15.06. ДТЗ на пл. Якуба Коласа. Прастой каля гадзіны.
47\7. 23.06. ДТЗ на Чырвонай у самы вячэрні пік. Прастой 45 хвілін.
48\8. 27.06. ДТЗ на Хмяльницкага. Прастой больш за 40 хвілін.
49\9. 30.06. Справіўся на Чырвонай. Прастой 20 хвілін, але ў 17.35 з ЗЛ праз Хмяльніцкага ішлі запоўненыя ў хлам 6.

сумарна 9.


ліпень 2017
50\1. 05.07. ДТЗ на Бялінскага. Прастой 10 хвілін.
51\2. 05.07. ДТЗ недзе ў Зялёным Лузе. Прастой каля паўгадзіны.
52\3. 12.07. ДТЗ на Калініна ў вячэрні пік. Прастой каля паўгадзіны.
53\4. 14.07. ДТЗ. Прастой 35 хвілін.
54\5. 25.07. Затапіла пуці ля БНТУ. Прастой па часе невядомы.
55\6. 31.07. Пажар на падстанцыі. Прастой 1 гадзіну 40 хвілін у вячэрні пік і плюс 31.

сумарна 6

Жнівень 2017
56\1. 01.08. ДТЗ на Хмяльніцкага ў ранішні пік. Прастой паўгадзіны.
57\2. 02.08. Справілася электрычнасць. Прастой паўгадзіны.
58\3. 02.08. ДТЗ на Кульман у ранішні пік. Прастой каля 20 хвілін.
59\4. 05.08. ДТЗ на Харужай. Прастой каля 15 хвілін.
60\5. 06.08. ДТЗ на Сурганава. Прастой 20 хвілін.
61\6. 09.08. ДТЗ на Чарнышэўскага. Прастой паўгадзіны.
62\7. 09.08. ДТЗ на Сурганава. Прастой каля 20 хвілін.
63\8. 21.08. Электрычнасць скончылася. Прастой 15 хвілін.
64\9. 24.08. ДТЗ на Чарнышэўскага. Прастой 15 хвілін.
65\10. 24.08. ДТЗ на Кульман. Прастой 50 хвілін у самы вячэрні пік.
66\11. 27.08. ДТЗ на пл Коласа. Прастой 35 хвілін.
67\12. 29.08. ДТЗ. Прастой 20 хвілін у самы вячэрні пік.
68\13. 31.08. Электрычнасць скончылася. Прастой звыш за 1 гадзіну.

сумарна 13

Верасень 2017
69\1. 04.09. Размыла грунт пад пуцямі ў раёне вул. Алешава. Прастой - увесь дзень.
70\2. 05.09. Працяг гісторыі з грунтам на Алешава. Прастой амаль 8 гадзін.
71\3. 05.09. ДТЗ на Сурганава. Прастой каля 40 хвілін у дождж і плюс 12.
72\4. 08.09. ДТЗ на Чырвонай. Прастой звыш за адну гадзіну.
73\5. 12.09. ДТЗ. Прастой 20 хвілін.
74\6. 15.09. ДТЗ на Кульман. Прастой каля 50 хвілін. А906 не выведзены - а навошта?
75\7. 16.09. ДТЗ на Чырвонай. Прастой каля 40 хвілін.
76\8. 17.09. ДТЗ на Дарашэвіча. Прастой каля 40 хвілін у дождж.
77\9. 19.09. ДТЗ з л\а на Дарашэвіча. Прастой каля 20 хвілін.
78\10. 21.09. ДТЗ на Чырвонай. Прастой 15 хвілін.


Последний раз редактировалось: Koridorow (21 Сен 2017 20:56), всего редактировалось 104 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Koridorow
генератор трафика


 bytrans

Зарегистрирован: 30.01.2013
Сообщения: 7384
Откуда: Сельгаспасёлак

СообщениеДобавлено: 02 Янв 2017 18:39    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

02.01.2017

С 14.56 на улице Я.Коласа,29 в направлении пл.Я.Коласа из-за ДТП стороннего транспорта произошла остановка движения трамваев на маршрутах № 5, 6, 11. Движение трамваев маршрута № 5 организовано до РК Зм.Бядули движение трамваев маршрутов № 6, 11 до ДС Озеро. Организован временный автобусный маршрут № 906 "ДС" Карбышева"- Красная".

Движение восстановлено в 15.35.

Спасылка:
http://sb.by/articles/na-ulitse-yakuba-kolasa-v-minske-ostanovilos-dvizhenie-tramvaev.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Stanis
водитель 1 класса


 bytrans

Зарегистрирован: 01.11.2012
Сообщения: 1541
Откуда: Мінск, Лошыца-2

СообщениеДобавлено: 02 Янв 2017 18:48    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Можа хопіць ужо?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Koridorow
генератор трафика


 bytrans

Зарегистрирован: 30.01.2013
Сообщения: 7384
Откуда: Сельгаспасёлак

СообщениеДобавлено: 02 Янв 2017 18:54    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Не-а. Статыстыка - рэч цікавая, патрэбная і дынамічная.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Stanis
водитель 1 класса


 bytrans

Зарегистрирован: 01.11.2012
Сообщения: 1541
Откуда: Мінск, Лошыца-2

СообщениеДобавлено: 02 Янв 2017 19:05    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Цікавая то да, але не зусім паказвае сутнасць пытання. Ды і ад таго, што вы тут будзеце пісаць гэта, нічога ня зменіцца, так можна зрабіць тучу тэмаў пра тое, што дзе справілася, пра тое, што бывае транспарт не дачакацца і без збояў, я ўжо маўчу
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Koridorow
генератор трафика


 bytrans

Зарегистрирован: 30.01.2013
Сообщения: 7384
Откуда: Сельгаспасёлак

СообщениеДобавлено: 02 Янв 2017 19:07    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Я ўжо колькі год прашу назваць вуліцу з колькасцю поўных збояў большай, чым Коласа :-D Калі справіліся не толькі рагатыя, але і аўтобусы :-)
І сама Коласа пераходзіць у Лагойскі тракт. На якім аўтобусы справіліся за паўтара гады цэлы адзін раз :-P
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Stanis
водитель 1 класса


 bytrans

Зарегистрирован: 01.11.2012
Сообщения: 1541
Откуда: Мінск, Лошыца-2

СообщениеДобавлено: 02 Янв 2017 19:28    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Бабруйская
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Koridorow
генератор трафика


 bytrans

Зарегистрирован: 30.01.2013
Сообщения: 7384
Откуда: Сельгаспасёлак

СообщениеДобавлено: 02 Янв 2017 19:37    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Не каціць, я пад гэтую марку таксама магу пісаць Коласа хоць кожны дзень з-за дурдому на ёй у р-не БНТУ і Чырвоную.
Тут маецца на ўвазе сітуацыя "транспарт стаў наглуха ў калоны, усе вылазяць і пруць пяшкарусам".
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Stanis
водитель 1 класса


 bytrans

Зарегистрирован: 01.11.2012
Сообщения: 1541
Откуда: Мінск, Лошыца-2

СообщениеДобавлено: 02 Янв 2017 19:51    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Ніхто ж сілком не застаўляе вылазіць, сідзі і чакай пакуль паедуць
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Koridorow
генератор трафика


 bytrans

Зарегистрирован: 30.01.2013
Сообщения: 7384
Откуда: Сельгаспасёлак

СообщениеДобавлено: 02 Янв 2017 19:58    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Па-першае, а нічога, што людзям кудысьці трэба?
Па-другое, на Бабруйскай аўтобусы ў корку нерухома стаяць па 40 хвілін, праязджаючы нуль метраў?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Iкс
советник министра


 bytrans

Зарегистрирован: 02.12.2005
Сообщения: 19866
Откуда: Менск, мкрн.Ангарская-2; Ліпкі

СообщениеДобавлено: 02 Янв 2017 20:21    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Калі там будзе вялікае ДТЗ - стане ўвесь раён Вакзала на гадзіну. Ужо 2 разы трапляў на такое у раёне Ленінградскай - глуха ўсё стаіць.
Справа не ў тым. Справа ў тым, што гэтыя тэмы проста дзеля вашага задавалнення, бо тыя, на каго вы разлічваеце вашыя тэмы круцілі на банане. :-D

_________________
Мой апошнi тралейбус па праспэкце паедзе,
Загрукоча ўночы мой апошнi трамвай.

"N.R.M."
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Stanis
водитель 1 класса


 bytrans

Зарегистрирован: 01.11.2012
Сообщения: 1541
Откуда: Мінск, Лошыца-2

СообщениеДобавлено: 02 Янв 2017 20:52    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Koridorow, а якая розніца, стаяць 40 хвілін, і потым паехаць нармальна, ці 40 хвілін паўзці 1-2 прыпынкі?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Viewer
гуру


 bytrans

Зарегистрирован: 20.03.2004
Сообщения: 1636

СообщениеДобавлено: 02 Янв 2017 20:57    Заголовок сообщения: Re: "Транвай на Коласа справіўся!"(с). Год 2017 Ответить с цитатой

Koridorow писал(а):
1. 02.01. ДТЗ з л\а на Хмяльніцкага. Прастой каля 40 хвілін у дождж з мокрым снегам пры тэмпературы 0.

Вельмі цікавая ідэя, яшчэ і пагодную зводку прыбаўляць. Скорасць ветру яшчэ можна ўказваць. Мо вільготнасць і ціск?.. Ці не будзем?
Толькі тады заўсёды трэба пісаць, каб па справядлівасці. Напрыклад, летам: «Прастой каля 40 хвілін у яснае надвор'е пры тэмпературы +22 °C». Тут ужо намёк на магчымасць прыемнай прагулкі і барацьбу з гіпадынаміяй.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Iкс
советник министра


 bytrans

Зарегистрирован: 02.12.2005
Сообщения: 19866
Откуда: Менск, мкрн.Ангарская-2; Ліпкі

СообщениеДобавлено: 02 Янв 2017 21:05    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Stanis, не ну 40 хвілін ісці два прыпынкі звычайны чалавек не будзе, хвілін 10.
_________________
Мой апошнi тралейбус па праспэкце паедзе,
Загрукоча ўночы мой апошнi трамвай.

"N.R.M."
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Stanis
водитель 1 класса


 bytrans

Зарегистрирован: 01.11.2012
Сообщения: 1541
Откуда: Мінск, Лошыца-2

СообщениеДобавлено: 02 Янв 2017 21:05    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Viewer, да тут жа ўсё зразумела, абы згусціць фарбы і драматызаваць.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Stanis
водитель 1 класса


 bytrans

Зарегистрирован: 01.11.2012
Сообщения: 1541
Откуда: Мінск, Лошыца-2

СообщениеДобавлено: 02 Янв 2017 21:07    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Iкс, я пра тое што 40 хвілін прастою=40 хвілін у корцы, хаця Koridorow спрабую даказваць супраціўнае.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Viewer
гуру


 bytrans

Зарегистрирован: 20.03.2004
Сообщения: 1636

СообщениеДобавлено: 02 Янв 2017 21:07    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Stanis, ага, я толькі не зусім зразумеў, мяне павінен быў шакіраваць нуль градусаў або дождж і мокры снег?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Stanis
водитель 1 класса


 bytrans

Зарегистрирован: 01.11.2012
Сообщения: 1541
Откуда: Мінск, Лошыца-2

СообщениеДобавлено: 02 Янв 2017 21:22    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Viewer, не, ну надвор'е сапраўды праціўненькае, але два-тры прыпынкі прайсці - нічога страшнага
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Iкс
советник министра


 bytrans

Зарегистрирован: 02.12.2005
Сообщения: 19866
Откуда: Менск, мкрн.Ангарская-2; Ліпкі

СообщениеДобавлено: 02 Янв 2017 21:26    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

2 прыпынкі па часе гэта не горш чым з глыбіняў Серабранкі да прыпынкаў.
_________________
Мой апошнi тралейбус па праспэкце паедзе,
Загрукоча ўночы мой апошнi трамвай.

"N.R.M."
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Koridorow
генератор трафика


 bytrans

Зарегистрирован: 30.01.2013
Сообщения: 7384
Откуда: Сельгаспасёлак

СообщениеДобавлено: 02 Янв 2017 21:34    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Цитата:
Koridorow, а якая розніца, стаяць 40 хвілін, і потым паехаць нармальна, ці 40 хвілін паўзці 1-2 прыпынкі?

Гэта на Бабруйскай 108 разоў у год адбываецца? :-D
Я ж кажу - побач з Коласа Лагойка, на якой аўтобусы прастойваюць 1 раз на паўтара гады. Што з ёй не так?
Цитата:
Тут ужо намёк на магчымасць прыемнай прагулкі і барацьбу з гіпадынаміяй.

Прыемнымі прагулкамі трэба займацца ў вольны час. І як гэта звязана з надзейнасцю працы транспарту?
Давайце тады зарэжам усю наземку ў тых раёнах, якія знаходзяцца бліжэй за 2.5 кіламетры да метро. Ну што там паўгадзіны прагуляцца? :-D
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Stanis
водитель 1 класса


 bytrans

Зарегистрирован: 01.11.2012
Сообщения: 1541
Откуда: Мінск, Лошыца-2

СообщениеДобавлено: 02 Янв 2017 21:38    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

На Бабруйскай думаю недзе 108 раз за год і спраўляецца, калі не больш, улічваючы цяперашнія раскопы на Багушэвіча.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Koridorow
генератор трафика


 bytrans

Зарегистрирован: 30.01.2013
Сообщения: 7384
Откуда: Сельгаспасёлак

СообщениеДобавлено: 02 Янв 2017 21:45    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Раскопы - рэч часовая.
На Валгаградскай таксама быў кірдык, пакуль Філімонава будавалі. І нават у выходныя. А цяпер там нармальна.
Бабруйскую, дарэчы, можна пашырыць, калі што. Месца ёсць, на 2 паласы якраз :-)
І яшчэ пра Бабруйку. Я на ёй бываў амаль штодня ў ранішнія пікі з лістапада 2009 па верасень 2012 гадоў. За ўвесь час трапіў адзін раз на "тралейбус справіўся, наперад пяшкарусам". Але пасля першага разу я стаў прыязджаць крыху раней з разлікам на тое, што сяду ў выпадку чаго на 46\78. І нармальна даязджаў :-D


Последний раз редактировалось: Koridorow (02 Янв 2017 21:58), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Iкс
советник министра


 bytrans

Зарегистрирован: 02.12.2005
Сообщения: 19866
Откуда: Менск, мкрн.Ангарская-2; Ліпкі

СообщениеДобавлено: 02 Янв 2017 21:56    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Цитата:
Гэта на Бабруйскай 108 разоў у год адбываецца?

Паміж Ленінградскай і Багушэвіча амаль кожный дзень так. Стаіць там усё, і аўтобусы.

_________________
Мой апошнi тралейбус па праспэкце паедзе,
Загрукоча ўночы мой апошнi трамвай.

"N.R.M."
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Koridorow
генератор трафика


 bytrans

Зарегистрирован: 30.01.2013
Сообщения: 7384
Откуда: Сельгаспасёлак

СообщениеДобавлено: 02 Янв 2017 21:57    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Да раскопак ні разу не было ў самы вечаровы пік, каб я на дарозе ад Музтэатра да РК Мяснікова (ці тралейбусны прыпынак "Пл. Мяснікова) абагнаў пяшкарусам тралейбус ці аўтобус. Я пра перыяд кастрычнік 2012-люты 2014.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Iкс
советник министра


 bytrans

Зарегистрирован: 02.12.2005
Сообщения: 19866
Откуда: Менск, мкрн.Ангарская-2; Ліпкі

СообщениеДобавлено: 02 Янв 2017 22:20    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Там гэта пробка да Мяснікова вельмі даўно, і у 2014 была. Я там амаль кожны вечар бываю.
_________________
Мой апошнi тралейбус па праспэкце паедзе,
Загрукоча ўночы мой апошнi трамвай.

"N.R.M."
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов forum.esmasoft.com -> Белорусский транспорт Часовой пояс: UTC + 3
На страницу 1, 2, 3 ... 10, 11, 12  След.
Страница 1 из 12
 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете прикреплять файлы
Вы можете скачивать файлы


Powered by phpBB © 2001, 2005 phpBB Group

1.007 sec