forum.esmasoft.com
Свежыя допісы
 
 FAQFAQ  ПошукПошук   НаведвальнікіНаведвальнікі   СуполкіСуполкі   РэгістрацыяРэгістрацыя 
 НастаўленніНастаўленні   Увайсці і праверыць асабістыя паведамленніУвайсці і праверыць асабістыя паведамленні   УвайсціУвайсці 

FAQ
Уваход на форум ды рэгістрацыя
Чаму я не магу ўвайсці?
Навошта мне ўвогуле патрэбна рэгістравацца?
Чаму мяне аўтаматычна адключае?
Як зрабіць так, каб я не з'яўляўся ў спісе актыўных наведвальнікаў?
Я забыўся на пароль!
Я зарэгістраваны, але не магу ўвайсці!
Я быў зарэгістраваны, але больш не магу ўвайсці!

Настаўленні наведвальніка
Як мне змяніць настаўленні?
В форумах паказваецца няслушны час!
Я змяніў гадзінны пояс, але час усё роўна няслушны!
Маёй мовы няма ў спісе!
Як я магу змясціць выяву пад сваёю мянушкаю?
Як я магу змяніць свой тытул?
Чаму калі я пстрыкаю па спасылцы «Адаслаць e-mail», ад мяне патрабуюць увайсці?

Стварэнне допісаў
Як мне стварыць тэму ў форуме?
Як я магу адрэдагаваць ці выдаліць допіс?
Як дадаць подпіс да майго допісу?
Як стварыць апытанне?
Як я магу адрэдагаваць ці выдаліць апытанне?
Чаму мне недасяжныя нейкія форумы?
Чаму я не магу галасаваць у апытанні?

Фарматаванне допісаў і тыпы ствараемых тэмаў
Што ёсць BBCode?
Ці магу я скарыстаць HTML?
Што ёсць усмешкі?
Ці магу я ўстаўляць малюнкі?
Што ёсць «Аб'ява»?
Што ёсць «Прылепленая тэма»?
Што ёсць «Тэма закрытая»?

Узроўні наведвальнікаў ды суполкі
Хто такія адміністратары?
Хто такія мадэратары?
Што ёсць суполка наведвальнікаў?
Як мне стаць сябрам суполкі?
Як мне стаць мадэратарам суполкі?

Асабістыя паведамленні
Я не магу адаслаць асабістае паведамленне!
Я ўвесь час атрымоўваю непажаданыя асабістыя паведамленні!
Я атрымаў спам ці абразлівы e-mail ад кагосьці з гэтага форума!

Інфармацыя пра phpBB 2
Хто напісаў гэты форум?
Чаму тут няма той ці іншай функцыі?
З кім можна звязацца па пытаннях некарэктнага карыстання ды юрыдычным пытанням, якія звязаныя з гэтым форумам?

Прымацаваныя файлы (укладанні)
Як мне прымацаваць файл?
Чаму я не бачу палёў для прымацавання файла ў форме адказу на месцы?
Як прымацаваць файл, калі допіс ўжо адпраўлены?
Як выдаліць прымацаваны файл?
Як змяніць апісанне файла?
Чаму майго файла не відаць у допісе?
Чаму я не магу прымацаваць файл?
Я атрымаў дазвол, чаму я ўсё яшчэ не магу прымацоўваць файлы?
Чаму я не магу выдаліць прымацаваны файл?
Чаму я не магу праглядзець/запампаваць прымацаваны файл?
З кім мне трэба звязацца, каб паведаміць аб пазапраўных прымацаваных файлах?

 

Уваход на форум ды рэгістрацыя
Чаму я не магу ўвайсці?
А вы зарэгістраваліся? Сур\'ёзна, вы павінны зарэгістравацца, каб увайсці. Магчыма, вам закрылі доступ на гэты форум (у такім выпадку вы ўбачыце адпаведнае паведамленне)? Калі так, то вам лепей звярнуцца да адміністратара форумаў ці вэбмайстра, каб высвятліць, чаму так адбылося. Калі вы былі зарэгістраваныя і вам не закрылі доступ, праверце ці правільна вы ўводзіце мянушку ды пароль. Звычайна праблема менавіта ў гэтым, калі ж не, то звярніцеся да адміністратара — магчыма ён няправільна наставіў форум.
Вярнуцца да пачатку
Навошта мне ўвогуле патрэбна рэгістравацца?
Вы можаце гэтага і не рабіць. Усё залежыць ад таго, як адміністратар наставіў форум: ці павінны вы зарэгістравацца, каб пакідаць допісы ці не. Тым не менш, рэгістрацыя дае вам дадатковыя магчымасці, якія не даступныя ананімным наведвальнікам: аватары, асабістыя паведамленні, адсылка e-mail, удзел у суполках ды г.д. Рэгістрацыя запатрабуе ад вас не больш за пару хвілінаў часу, таму мы раім зрабіць гэта.
Вярнуцца да пачатку
Чаму мяне аўтаматычна адключае?
Калі вы падчас уваходу не пазначылі пункт Уваходзіць аўтаматычна, вы зможаце заставацца пад сваёй мянушкай на форуме толькі нейкі абмежаваны час. Гэта зроблена дзеля таго, каб ніхто іншы не змог скарыстаць ваш рахунак. Каб вас аўтаматычна не адключала ад форума, вы пазначыць рэжым Уваходзіць аўтаматычна, але мы не раім вам рабіць гэта на агульнадаступным кампутары, напрыклад, у бібліятэцы, интэрнэт-кафэ, універсітэце ды г.д.
Вярнуцца да пачатку
Як зрабіць так, каб я не з'яўляўся ў спісе актыўных наведвальнікаў?
У настаўленнях вы знойдзеце опцыю Хаваць вашую прысутнасць на форуме, калі вы вылучыце Так, то будзеце бачныя толькі адміністратарам і самому сабе. Для ўсіх астатніх будзеце бачныя як схаваны наведвальнік (без мянушкі).
Вярнуцца да пачатку
Я забыўся на пароль!
Не панікуйце! Хоць ваш пароль і ня можа быць адноўлены, вам можа быць прызначаны новы. Дзеля гэтага пстрыкніце на Я забыўся на пароль, выканайце інструкцыі, і хутка вы зноў зможаце ўвайсці на форум
Вярнуцца да пачатку
Я зарэгістраваны, але не магу ўвайсці!
Першае: праверце, ці правільна вы ўвялі мянушку ды пароль. Другое: магчыма, ваш рахунак патрабуе актывізацыі. Некаторыя форумы патрабуюць, каб усе новыя наведвальнікі былі актывізаваныя самастойна ці адміністратарам форума перад тым, як вы зможаце увайсці туды. Галоўная прычына, з якой патрабуецца актывізацыя, — яна змяншае магчымасці ананімных злоўжыванняў у форуме. Падчас заканчэння працэсу рэгістрацыі, вам было паведамлена, ці патрабуецца актывізацыя. Калі да вас быў дасланы e-mail, то выканайце інструкцыі з яго, калі вы не атрымалі ліст, то пераканайцеся, што задалі патрэбны e-mail. Калі вы ўпэўненыя, што ўвялі патрэбны e-mail, але не атрымалі ліст, то звяжыцеся з адміністратарам форума.
Вярнуцца да пачатку
Я быў зарэгістраваны, але больш не магу ўвайсці!
Найбольш верагодныя прычыны: вы ўвялі ня тыя мянушку ці пароль (праверцеся па лісту, які вам даслалі падчас рэгістрацыі) ці адміністратар выдаліў ваш рахунак з нейкай прычыны. Калі вернае другое, то магчыма вы не зрабілі ніводнага допісу? Адміністратары могуць выдаляць неактыўных наведвальнікаў, каб паменшыць памер базы дадзеных. Паспрабуйце зарэгістравацца зноў і прыняць удзел у дыскусіях.
Вярнуцца да пачатку

Настаўленні наведвальніка
Як мне змяніць настаўленні?
Усе вашыя настаўленні захаваныя ў базе дадзеных (калі вы зарэгістраваліся). Каб змяніць іх, перайдзіце ў раздзел Настаўленні (звычайна спасылка на яго знаходзіцца ўверсе форума, але магчымыя і выключэнні). Там вы зможаце змяніць усе свае настаўленні
Вярнуцца да пачатку
В форумах паказваецца няслушны час!
Час звычайна слушны, але вы можаце бачыць час, які адносіцца да іншага гадзіннага поясу, а не да таго, дзе знаходзіцеся вы. У такім выпадку вы можаце змяніць гадзінны пояс на той, у якім знаходзіцеся: Мінск, Варшава ды г.д. Калі ласка, улічыце, што для змены гадзіннага поясу, як і для большасці настаўленняў, патрабуецца быць зарэгістраваным наведвальнікам.
Вярнуцца да пачатку
Я змяніў гадзінны пояс, але час усё роўна няслушны!
Калі вы ўпэўненыя, што вылучылі гадзінны пояс слушна, то прычына можа быць у летнім часе. Гэты форум па змаўчанні не працуе з летнім часам, таму падчас дзеяння летняга часу можа з'яўляцца розніца ў адну гадзіну з сапраўдным часам.
Вярнуцца да пачатку
Маёй мовы няма ў спісе!
Прычына хутчэй за ўсё ў тым, што адміністратар не наладзіў падтрымку вашай мовы ў форуме, ці проста ніхто не пераклаў гэты форум на вашую мову. Паспрабуйце высвятліць у адміністратара форума, ці можа ён усталяваць запатрабаваную мову. Калі ж падтрымкі неабходнай мовы пакуль што не існуе, то вы самі можаце перакласці гэты форум на сваю мову. Дадатковую інфармацыю вы зможаце атрымаць на сайце Суполкі phpBB (спасылка ёсць унізе старонкі)
Вярнуцца да пачатку
Як я магу змясціць выяву пад сваёю мянушкаю?
Пад мянушкаю наведвальніка могуць быць дзве выявы. Першая выява адносіцца да вашага тытула, звычайна гэта зоркі, які паказваюць, колькі допісаў вы пакінулі ў форуме, ці на ваш стан у гэтым форуме. Крыху ніжэй можа знаходзіцца выява паболей, якая таксама завецца «аватара». Гэтая выява звычайна унікальная для кожнага наведвальніка. Ад адміністратара залежыць, ці ўключаная падтрымка аватараў, і ад іх жа залежыць, якія выявы могуць быць выкарыстаныя. Калі ў гэтым форуме падтрымка аватараў не ўключаная, то гэта рашэнне адміністратара, вы можаце высвятліць у яго прычыну, з якой ён так зрабіў.
Вярнуцца да пачатку
Як я магу змяніць свой тытул?
Звычайна вы не можаце непасрэдна змяніць свой тытул (надпіс, які паказваецца ніжэй вашай мянушкі у створаным вамі допісе, а таксама ў настаўленнях, у залежнасці ад скарыстанага на форуме стылю). Большасцю форумаў тытулы выкарыстоўваюцца дзеля паказу колькасці зробленых допісаў, а таксама каб ідэнтыфікаваць пэўных наведвальніках: напрыклад, мадэратары ды адміністратары могуць мець спецыяльныя тытулы. Калі ласка, не засмечвайце форумы непатрэбнымі допісамі каб толькі дасягнуць больш высокага тытулу: за гэта адміністратар ці мадэратар могуць проста знізіць колькасць адасланых вамі допісаў ці прыняць іншыя меры уздзеяння.
Вярнуцца да пачатку
Чаму калі я пстрыкаю па спасылцы «Адаслаць e-mail», ад мяне патрабуюць увайсці?
Толькі зарэгістраваныя наведвальнікі могуць адсылаць e-mail праз убудаваную ў форум форму (калі гэтая магчымасць увогуле ўключаная адміністратарам). Гэта зроблена дзеля таго, каб прадухіліць злоўжыванні сістэмай e-mail з боку ананімных наведвальнікаў.
Вярнуцца да пачатку

Стварэнне допісаў
Як мне стварыць тэму ў форуме?
Лёгка: пстрыкніце па адпаведнай кнопцы ў акне форума ці тэмы. Вам, магчыма, давядзецца зарэгістравацца перад тым, як змясціць допіс. Тое, што вы можаце рабіць у гэтым форуме пазначана ўнізе старонкі форума ды тэмы (Вы можаце распачынаць тэмы ў гэтым форуме, Вы можаце адказваць на допісы ды г.д.)
Вярнуцца да пачатку
Як я магу адрэдагаваць ці выдаліць допіс?
Калі вы не з'яўляецеся адміністратарам ці мадэратарам форума, вы можаце рэдагаваць ды выдаляць толькі свае допісы. Вы можаце рэдагаваць допіс (часам толькі на працягу нейкага часу з моманту стварэння) пстрыкнуўшы па кнопцы Рэдагаваць, якая адносіцца да выбранага допісу. Калі ж нехта ўжо адказаў на ваш допіс, то пад ім з'явіцца невялічкая надпіс, яна паказвае колькі раз вы рэдагавалі допіс. Гэты надпіс не з'явіцца, калі ніхто яшчэ не адказваў на ваш допіс, ён таксама не з'явіцца, калі ваш допіс адрэдагуе мадэратар ці адміністратар (яны павінны самі пакінуць пазнаку, дзе патлумачаць, чаму так зрабілі). Майце на ўвазе, што звычайныя наведвальнікі не могуць выдаліць допіс, калі на яго ўжо нехта адказаў.
Вярнуцца да пачатку
Як дадаць подпіс да майго допісу?
Дзеля таго, каб дадаць подпіс, вы павінны спачатку вызначыць яго ў настаўленнях. Пасля стварэння подпісу вы павінны пазначыць опцыю Далучыць подпіс у форме змяшчэння допісу, каб подпіс быў даданы. Вы таксама можаце зрабіць, каб подпіс дадаваўся па змаўчанні, калі пазначыце адпаведны пункт у настаўленнях (вы зможаце адключыць подпіс у асобных паведамленнях, прыбраўшы пазнаку з опцыі Далучыць подпіс)
Вярнуцца да пачатку
Як стварыць апытанне?
Стварыць апытанне лёгка: калі вы ствараеце тэму (ці рэдагуеце першы допіс у тэме, калі ў вас ёсць права на гэта) крыху ніжэй за асноўную форму, дзе ствараецца допіс, вы пабачыце форму Стварыць апытанне. Калі ж вы яе не бачыце, то хутчэй за ўсё ў вас няма правоў на стварэнне апытання. Вам патрэбна пазначыць тэму апытання, а потым не менш за два варыянты адказу (каб дадаць чарговы варыянт адказу, увядзіце яго і націсніце кнопку Дадаць варыянт. Вы таксама зможаце задаць працягласць апытання, 0 азначае апытанне, якое ніколі не будзе завершанае. Таксама існуе абмежаванне на колькасць варыянтаў адказу, яно задаецца адміністратарам.
Вярнуцца да пачатку
Як я магу адрэдагаваць ці выдаліць апытанне?
Таксама як і допісы, апытанні могуць выдаляць толькі тыя, хто іх стварыў, а таксама мадэратары ды адміністратары. Каб рэдагаваць апытанне, перайдзіце да рэдагавання першага допіса ў тэме (яно заўсёды адносіцца да апытання). Калі ніхто не паспеў прагаласаваць, то вы зможаце адрэдагаваць ці выдаліць апытанне, але калі нехта ўжо прагаласаваў, то толькі мадэратары з адміністратарам змогуць выдаліць яго. Гэта зроблена дзеля таго, каб нельга было змяняць варыянты адказаў, калі ўжо былі дадзеныя адказы.
Вярнуцца да пачатку
Чаму мне недасяжныя нейкія форумы?
Частка форумаў адкрытая толькі для пэўных наведвальнікаў ці суполак наведвальнікаў. Каб праглядаць іх, ствараць допісы ды г.д., вам можа спатрэбіцца спецыяльны дазвол. Толькі мадэратары ці адміністратары форума могуць даць такі дазвол, звяжыцеся з імі.
Вярнуцца да пачатку
Чаму я не магу галасаваць у апытанні?
Толькі зарэгістраваныя наведвальнікі могуць прымаць удзел у апытаннях (каб перашкодзіць фальсіфікаванням з боку ананімных наведвальнікаў). Калі вы зарэгістраваныя, але не можаце галасаваць, то, хутчэй за ўсё, у вас няма адпаведных правоў доступа.
Вярнуцца да пачатку

Фарматаванне допісаў і тыпы ствараемых тэмаў
Што ёсць BBCode?
BBCode - гэта асаблівая рэалізацыя HTML; магчымасць выкарыстання BBCode вызначаецца адміністратарам (вы таксама можаце адключыць яе ў кожным допісе, які ствараеце). BBCode вельмі падобны на HTML, тэгі ў ім заключаюцца ў квадратныя дужкі [ ды ], а не < ды >; ён дае наведвальніку больш магчымасцяў па стварэнні допісаў. Па дадатковую інфармацыю пра BBCode звяртайцеся да апісання BBCode, спасылка на якое даступная з формы змяшчэння допісаў.
Вярнуцца да пачатку
Ці магу я скарыстаць HTML?
Гэта залежыць ад таго, ці дазволенае яно адміністратарам. Калі дазволена карыстацца ім, то, хутчэй за ўсё, будзе працаваць хіба што некалькі тэгаў. Гэта зроблена дзеля бяспекі, каб забараніць выкарыстанне тэгаў, якія могуць прывесці да праблемаў. Калі HTML уключаны, то вы зможаце адключыць яго ў канкрэтным допісе падчас яго стварэння.
Вярнуцца да пачатку
Што ёсць усмешкі?
Усмешкі — гэта невялічкія выявы, якія могуць быць скарыстаныя дзеля выразу пачуццяў: :) азначае вясёласць, :( — сум. Поўны спіс усмешак можна пабачыць у форме стварэння допісаў. Толькі не перастарайцеся, карыстаючыся імі: яны лёгка могуць зрабіць допіс нечытальным, і мадэратар зможа адрэдагаваць ваш допіс ці ўвогуле выдаліць яго.
Вярнуцца да пачатку
Ці магу я ўстаўляць малюнкі?
Вы можаце ўстаўляць малюнкі ў допісы. Але пакуль няма магчымасці загружаць іх на форум. Вам неабходна пазначыць спасылку на малюнак, які знаходзіцца на агульнадаступным сэрверы, напрыклад: http://www.some-unknown-place.net/my-picture.gif. Вы не можаце задаць ні спасылку на свой кампутар (калі, вядома, ён не з'яўляецца агульнадаступным сэрверам), ані на малюнкі, што знаходзяцца па-за механізмам аўтарызацыі, напрыклад, у паштовых скрынях mail.ru, на абароненых паролем сайтах ды г.д. Каб паказаць малюнак у допісе скарыстайце тэг [img] BBCode ці адпаведны тэг HTML (калі гэта дазволенае).
Вярнуцца да пачатку
Што ёсць «Аб'ява»?
Аб'ява часцей за ўсё ўтрымлівае важныя звесткі, з якімі вам патрэбна азнаёміцца як мага хутчэй. Аб'явы заўсёды знаходзяцца зверху форума, у якім яны створаныя. Магчымасць стварэння аб'яваў залежыць ад вашага ўзроўню доступа, які вызначаецца адміністратарам.
Вярнуцца да пачатку
Што ёсць «Прылепленая тэма»?
Прылепленыя тэмы знаходзяцца ніжэй за аб'явы на старонцы прагляду форума, і прытым толькі на першай старонцы. Звычайна яны таксама ўтрымліваюць нейкую важную інфармацыю, і вам карысна прачытаць іх, як толькі ў вас будзе такая магчымасць. Таксама як і падчас стварэння аб'яваў, вам будзе патрэбны неабходны ўзровень доступу.
Вярнуцца да пачатку
Што ёсць «Тэма закрытая»?
Тэмы могуць быць закрытыя толькі мадэратарамі ці адміністратарамі. Вы не можаце адказваць у закрытых тэмах, а любое апытанне ў закрытай тэме аўтаматычна спыняецца. Тэмы могуць быць закрытыя па самых розных прычынах...
Вярнуцца да пачатку

Узроўні наведвальнікаў ды суполкі
Хто такія адміністратары?
Адміністратары маюць найвышэйшы ўзровень кантролю за форумам. Гэтыя асобы могуць кантраляваць усе аспекты форума: прызначэнне правоў доступа, адключэнне наведвальнікаў, стварэнне суполак наведвальнікаў і прызначэнне мадэратараў ды г.д.. Яны таксама маюць поўныя мадэратарскія правы ва ўсіх форумах.
Вярнуцца да пачатку
Хто такія мадэратары?
Мадэратары — гэта наведвальнікі (ці суполкі наведвальнікаў) чыёй працай з'яўляецца штодзённае сачэнне за форумамі. У іх ёсць магчымасць рэдагаваць, выдаляць, закрываць і зноў адкрываць тэмы, перацягваць ды падзяляць тэмы ў форумах, за якія яны адказныя. Галоўныя задачы мадэратараў: не дапушчаць бязладзіцы ў форумах, абразаў; сачыць, каб допісы адпавядалі тэмам форумаў.
Вярнуцца да пачатку
Што ёсць суполка наведвальнікаў?
Адміністратары могуць аб'ядноўваць наведвальнікаў у суполкі. Кожны наведвальнік можа быць сябрам некалькіх суполках, і кожнай суполцы могуць быць прызначаныя індывідуальныя правы доступу. Гэта спрашчае адміністратарам прызначэнне некалькіх наведвальнікаў мадэратарамі форуму ці кіраванне доступам да прыватных форумаў ды г.д.
Вярнуцца да пачатку
Як мне стаць сябрам суполкі?
Каб далучыцца да суполкі, пстрыкніце па спасылцы «Суполкі», звычайна знаходзіцца ўверсе старонкі (але гэта можа залежыць ад дызайну) і вы пабачыце спіс суполак. Ня ўсе суполкі з'яўляюцца агульнымі, частка з іх можа быць закрытымі, а іншыя - схаванымі. Калі суполка агульная, вы можаце завярнуцца па далучэнне да яе, пстрыкнуўшы па адпаведнай кнопцы. Мадэратар суполкі будзе павінны ухваліць ваш удзел у ёй, ён можа запытацца, навошта вам патрэбнае далучэнне. Калі ласка, не турбуйце мадэратара суполкі, высвятляючы, чаму ваш зварот быў адхілены: ён можа мець сваю рацыю.
Вярнуцца да пачатку
Як мне стаць мадэратарам суполкі?
Суполкі наведвальнікаў ствараюцца адміністратарамі форума, яны жа й прызначаюць мадэратараў суполак. Калі вы зацікаўленыя ў стварэнні суполкі, то звяжыцеся з адміністратарам, паспрабуйце адаслаць яму асабістае паведамленне.
Вярнуцца да пачатку

Асабістыя паведамленні
Я не магу адаслаць асабістае паведамленне!
Гэта можа быць выкліканым трыма прычынамі; вы не зарэгістраваныя ці не ўвайшлі на форум, адміністратар забараніў адсылку асабістых паведамленняў на ўсім форуме, або адміністратар забараніў адсылаць асабістыя паведамленні менавіта вам. Калі мае месца апошняе, запытайцеся ў адміністратара пра прычыны, з-за якіх ён так зрабіў.
Вярнуцца да пачатку
Я ўвесь час атрымоўваю непажаданыя асабістыя паведамленні!
У будучым мы дададзім магчымасць стварэння спіса ігнараванняў у сэрвіс асабістых паведамленняў. Пакуль жа, калі вы працягваеце атрымоўваць непажаданыя лісты ад кагосьці, скажыце пра гэта адміністратару: ён можа ўвогуле забараніць гэтаму наведвальніку адсылку асабістых паведамленняў.
Вярнуцца да пачатку
Я атрымаў спам ці абразлівы e-mail ад кагосьці з гэтага форума!
Вельмі сумна пачуць гэта. Форма адсылкі e-mail на гэтым форуме ўключае меры засцярогі ды магчымасць адсочвання наведвальнікаў, якія адсылаюць такія лісты. Вы павінны накіраваць e-mail да адміністратара форума з поўнай копіяй атрыманага ліста, пры гэтым вельмі важна ўключыць усе загалоўкіи (у іх утрымліваецца дэталёвая інфармацыя пра наведвальніка, які адаслаў паведамленне). Адміністратар зможа потым прыняць меры.
Вярнуцца да пачатку

Інфармацыя пра phpBB 2
Хто напісаў гэты форум?
Гэтае праграмнае забяспечанне (у ягонай зыходнай форме) написанае і распаўсюджваецца Суполкай phpBB, ёй жа належаць і аўтарскія правы на яго. Гэты форум выпускаецца пад ліцэнзіяй GNU General Public Licence і можа вольна распаўсюджвацца, па дадатковую інфармацыю глядзіце спасылку зверху
Вярнуцца да пачатку
Чаму тут няма той ці іншай функцыі?
Гэты форум быў створаны Суполкай phpBB. Калі вы ўпэўненыя, што нейкая функцыя павінна быць даданая, наведайце сайт phpbb.com і даведайцеся, што мяркуе наконт гэтага Суполка phpBB. Калі ласка, не пішыце звароты пра ўключэнне нейкіх функцыяў на форум phpbb.com, Суполка карыстаецца sourceforge, каб працаваць над новымі функцыямі. Калі ласка, спачатку наведайце форумы, каб высвятліць іх меркаванне адносна гэтай функцыі (калі такое меркаванне ёсць) і толькі пасля гэтага ідзіце ўслед працэдуры, якая будзе апісаная там.
Вярнуцца да пачатку
З кім можна звязацца па пытаннях некарэктнага карыстання ды юрыдычным пытанням, якія звязаныя з гэтым форумам?
Вы павінны звязацца з адміністратарам гэтага форума. Калі вы не можаце высвятліць, хто з'яўляецца адміністратарам форума, то спачатку звяжыцеся з мадэратарам і запытайцеся ў яго, з кім вы можаце звязацца па свайму пытанню. Калі і тут вы не атрымалі адказу, звяжыцеся з уладальнікам дамена (скарыстайце whois lookup) ці, калі форум запушчаны на бясплатным дамене (напрыклад chat.ru, yahoo, free.fr, tut.by, etc.), з тэхпадтрымкаю дадзенага дамена. Кали ласка, памятайце, што Суполка phpBB не мае аниякага кантролю над гэтым форумам, і не можа несці аніякай адказнасці за тое, кім і як гэты форум выкарыстоўваецца. Абсалютна бессэнсоўна звяртацца да Суполкі phpBB па юрыдычных пытаннях (па прыпыненні форума, адказнасці за яго ды г.д.), якія не адносяцца непасрэдна да сайту phpbb.com, ці якія часткова адносяцца да праграмнага забяспечання Суполкі phpBB. Калі вы усё ж накіруеце да Суполкі phpBB e-mail пра выкарыстанне трэцім бокам гэтага форума, то не чакайце падрабязнага адказу, ці вы хутчэй за ўсё не атрымаеце аніякага адказу.
Вярнуцца да пачатку

Прымацаваныя файлы (укладанні)
Як мне прымацаваць файл?
Вы можаце прымацаваць файл падчас стварэння новага допісу. Вы пабачыце форму Прымацаваць файл пад асноўным акном адпраўкі допіса. Калі вы націснеце на кнопку Пошук..., адчыніцца стандартны дыялог. Знайдзіце файл, які вы жадаеце дадаць, вылучыце яго і націсніце ОК. Калі вы жадаеце дадаць апісанне ў поле Апісанне ваша апісанне будзе выкарыстанае як спасылка да прымацаванага файла. Калі вы не дадалі апісанне, самая назва файла будзе ўжывацца як спасылка на ўкладанне. Калі адміністратар форума дазволіў, вы зможаце дадаць некалькі файлаў вышэйпазначаным спосабам, пакуль не будзе дасягнутая дазволеная колькасць прымацаваных файлаў для кожнага допіса.

Памер файлаў, дазволеныя пашырэнні і іншыя параметры прымацаваных файлаў, залежаць ад адміністратара форума. Але ўся адказнасць за прымацаваныя вамі файлы кладзецца на вас. Праверце, што файлы адказваюць правілам форума, інакш яны будуць выдаленыя без папярэджання.

Звернеце ўвагу, што адміністратары і мадэратары форума не нясуць адказнасці за страту файлаў.
Вярнуцца да пачатку
Чаму я не бачу палёў для прымацавання файла ў форме адказу на месцы?
Функцыя прымацавання файлаў не інтэграваная з формай адказу "на месцы", усталяванай на гэтым форуме. Прымацаванне файлаў працуе толькі ў стандартным акне адказу. Каб прымацаваць файл са свайго кампутара не да новай тэмы, а да рэплікі, трэба адчыніць стандартнае акно адказу адным з двух спосабаў:

1. Націснуць на кнопку Адказаць - яна на кожнай старонцы тэмы размешчаная ўгары злева.
2. Націснуць кнопку Цытата у допісе, на які вы жадаеце адказаць.

У абодвух выпадках у ніжняй часткі тэмы замест акна хуткага адказу з\'явіцца стандартнае акно адказу, у першым варыянце - пустое, ва другім - з працытаваным допісам. Ніжэй акна адказу будуць размяшчацца палі для прымацавання файла.
Вярнуцца да пачатку
Як прымацаваць файл, калі допіс ўжо адпраўлены?
Каб прымацаваць файл пасля адпраўкі допісу, вам неабходна адрэдагаваць ваш допіс. Новае ўкладанне будзе дададзена калі вы націснеце Адправіць, каб адправіць адрэдагаваны допіс.
Вярнуцца да пачатку
Як выдаліць прымацаваны файл?
Каб выдаліць прымацаваны файл, неабходна адрэдагаваць допіс і націснуць на Выдаліць прымацаваны файл каля файла, які вы жадаеце выдаліць. Файл будзе выдалены, калі вы націснеце на Адправіць, каб адправіць адрэдагаваны допіс.
Вярнуцца да пачатку
Як змяніць апісанне файла?
Каб змяніць апісанне файла, трэба адрэдагаваць допіс, змяніўшы тэкст у поле Апісанне файла і націснуць на кнопку Абнавіць апісанне поруч апісанні, якое вы жадаеце змяніць. Апісанне будзе зменена, калі вы націснеце на кнопку Адправіць, каб адправіць адрэдагаваны допіс.
Вярнуцца да пачатку
Чаму майго файла не відаць у допісе?
Пэўна, файл або пашырэнне больш не дазволеныя на форуме, або мадэратар/адміністратар прыбраў яго, таму што яно супярэчыць правілам форума.
Вярнуцца да пачатку
Чаму я не магу прымацаваць файл?
У некаторых форумах прымацаванне файлаў дазволенае толькі асобным наведвальнікам ці групам. Каб прымацоўваць файлы, неабходна атрымаць адмысловы дазвол. Яго могуць даць толькі мадэратар форума або адміністратар, таму звярнецеся да іх.
Вярнуцца да пачатку
Я атрымаў дазвол, чаму я ўсё яшчэ не магу прымацоўваць файлы?
Памер файлаў, дазволеныя пашырэнні і іншыя ўмовы залежаць ад адміністратара форума. Магчыма, мадэратар або адміністратар змянілі вашы правы, або забаранілі прымацоўваць файлы ў пэўных форумах. Калі вы спрабуеце дадаць файл, форум павінен выдаць падрабязнае апісанне праблемы, чаму немагчыма прымацаваць файл. Калі гэтых звестак недастаткова, звяжыцеся з мадэратарам альбо адміністратарам, каб вырашыць праблему.
Вярнуцца да пачатку
Чаму я не магу выдаліць прымацаваны файл?
У некаторых форумах выдаленне прымацаваных файлаў дазволена толькі асобным карыстальнікам альбо групам. Каб выдаліць прымацаваны файл, неабходныя правы, якія могуць даць толькі мадэратар або адміністратар форума, таму звернецеся да іх.
Вярнуцца да пачатку
Чаму я не магу праглядзець/запампаваць прымацаваны файл?
У некаторых форумах запампоўка прымацаваных файлаў можа быць дазволена толькі асобным карыстальнікам альбо групам. Для запампоўкі файлаў патрабуюцца пэўныя правы доступу, якія могуць даць толькі мадэратар і адміністратар, таму звернецеся да іх.
Вярнуцца да пачатку
З кім мне трэба звязацца, каб паведаміць аб пазапраўных прымацаваных файлах?
Звяжыцеся з адміністратарам форума. Калі вы не ведаеце, хто гэта, звяжыцеся спачатку з мадэратарамі і спытаеце іх, як звязацца з адміністратарам. Калі вы не атрымаеце адказу, вам трэба будзе звязацца з уладальнікам дамена (з дапамогай whois пошуку), альбо, калі сайт находзіцца на бясплатным хостынгу, накшталт yahoo/tripod, звяжыцеся з адміністратарам таго сервера. Зазначце, што phpBB Group не нясе ніякай адказнасці за то, як і хто выкарыстоўвае форум. Таму цалкам бескарысна звяртацца ў phpBB Group з запытамі пра спыненне якой бы то не было нелегальнай дзейнасці, якая ажыццяўляецца 3-мі тварамі.
Вярнуцца да пачатку

Гадзінны пояс: UTC + 3

Перайсці:  


Powered by phpBB © 2001, 2005 phpBB Group

0.256 sec